2 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Клімца (1938–2007), гісторыка, Ганаровага краязнаўца Беларусі (1988)
Міхаіл Паўлавіч Клімец нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у вёсцы Роўбіцк Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Павел Антонавіч Клімец (1906–1953), па прафесіі сталяр, член КПЗБ з 1927 г., палітвязень польскай турмы; маці — Алена Адамаўна (Барысевіч). Пасля верасня 1939 г. бацька актыўна ўключыўся ў будаўніцтва новага жыцця.
26 верасня 2017 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Платона Мікалаевіча Жуковіча (1857–1919), гісторыка, прафесара, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі навукм
Платон Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 26 верасня (8 кастрычніка) 1857 года ў горадзе Пружанах Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сям’і першага настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора Мікалая Жуковіча (1827–1906).Уплыў бацькі-святара быў вызначальным у лёсе яго дзяцей, асабліва Платона і Барыса.
10 лістапада 2017 г. — 180 гадоў з дня нараджэння Вікенція Васільевіча Макушава (1837–1883), гісторыка, філолага-славіста, члена-карэспандэнта Пецярбургскай Акадэміі навук
Вікенцій Васільевіч Макушаў нарадзіўся 10 лістапада 1837 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст). Бацька быў членам асобай камісіі для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Маці па паходжанні полька, са шляхецкага роду Міхайлаўскіх; пасля смерці першага мужа пераехала да родзічаў у Брэст-Літоўск, дзе і пазнаёміліся бацькі будучага славяніста. Сваё свядомае дзяцінства Вікенцій Макушаў правёў у Варшаве.
9 чэрвеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Антонавіча Гладышчука (1947), кандыдата фізіка-матэматычных навук, фатографа, гісторыка, краязнаўца
Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам.
1 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ульянавіча Мелішкевіча (1942–1994), гісторыка, прафесара Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, старшыні абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры
Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч нарадзіўся 1 ліпеня 1942 года ў вёсцы Лышчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Брэста, працаваў фрэзероўшчыкам на прадпрыемстве.
3 снежня 2016 г. 225 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Лявонавіча Гамаліцкага (1791–1861), беларускага ўрача, гісторыка, літаратара
Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 года ў вёсцы Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе. У 1808–1815 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта.
8 лістапада 2016 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Здановіча (1956), гісторыка, педагога, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011)
Уладзімір Васільевіч Здановіч нарадзіўся 8 лістапада 1956 года ў вёсцы Пляхаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Сялецкую сярэднюю школу (1973). Працаваў рабочым на маторарамонтным заводзе ў Бярозе, у Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні. У 1974–1976 гадах праходзіў службу ў Савецкай арміі, пасля вяртання год працаваў токарам у бярозаўскай «Сельгастэхніцы».
28 лiпеня 2017 г. – 205 гадоў з дня нараджэння Юзафа Ігнацы Крашэўскага (1812–1887), польскага пісьменніка, гісторыка, публіцыста, бібліяфіла, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве
Юзаф Iгнацы Крашэўскi нарадзiўся 28 лiпеня 1812 года ў Варшаве ў сям’i пружанскага харунжага Яна Крашэўскага. З’явiўся на свет не ў спакойным дамашнiм гняздзе ў в. Доўгае Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), а ў дарозе, у гатэлi. У той час як Зоф’я Крашэўская рыхтавалася стаць мацi, армiя Напалеона збiрала сiлы для паходу на Расiю. У сувязi з гэтым, каб пазбавiць жонку ад небяспекi блiзкай вайны, Ян Крашэўскi перавёз яе ў Раманаў Уладаўскага павета да бацькоў, а на пачатку лiпеня рожанiцу адправiлi ў Варшаву як найбольш бяспечнае месца. Восенню Зоф’я з першынцам вярнулася ў Раманаў.
20 жніўня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Мартынава (1904–1999), краязнаўца, гісторыка, публіцыста, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына, Ганаровага члена рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, за
Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.
Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і настаўніка народнага вучылішча, які потым прыняў сан свяшчэнніка.